Членам Савета і кіраўнікам Бюро еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» у Беларусі, Польшчы, Літве і Калінінградскай вобласці Расіі
Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Старшыні Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь
Ваяводзе Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча
Маршалку Сейма Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польшча
Начальнікам Алітускага, Вільнюскага, Марыямпольскага паветаў Літоўскай Рэспублікі
Губернатару Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Старшыні Калінінградскай абласной Думы Расійскай Федэрацыі
Главам адміністрацый Красназнаменскага, Гусеўскага, Несцераўскага, Азёрскага, Чэрняхоўскага раёна Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Кіраўнікам грамадскіх арганізацый, якія працуюць у межах еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»
Інфармацыя пра Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas».
18-19 кастрычніка 2002 года ў г. Гродна (Беларусь) адбыўся Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas». Форум быў арганізаваны грамадскім аб'яднаннем «Цэнтр «Трэці сектар» (г. Гродна) пры падтрымцы Прадстаўніцтва Сусветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь.
Удзел у працы Форума
прымалі прадстаўнікі 30 грамадскіх арганізацый з Беларусі, Літвы, Польшчы і Калінінградскай вобласці Расіі, а таксама дырэктар Беларускага Бюро еўрарэгіёна Віктар Зданчук, консул Рэспублікі Польшча ў Гродна Зофья Шмід, спецыаліст па сувязях з грамадскасцю Прадстаўніцтва сусветнага Банка ў Рэспубліцы Беларусь Ірына Алейнік, спецыялісты упраўленняў інфармацыі Гродзенскага абласнога і гарадскога выканаўчых камітэтаў.
Мэтай Форума
з'яўлялася абмеркаванне стратэгіі развіцця супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі, мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёна.
У першы дзень працы Форума разглядаліся наступныя пытанні:
• супрацоўніцтва НГА з мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas"
• фандрэйзінг для НГА
ў межах еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
• абмен інфармацыяй (пошук, абмен) у межах еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas".
Удзельнікамі Форума былі выпрацаваны наступныя прапановы:
-Прапанаваць унесці ў павестку дня паседжання Савета еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» пытанне аб увядзенні ў склад Савета прадстаўнікоў НГА з усіх частак еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»;
-Прапанаваць уключыць у павестку дня паседжання Савета еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» пытанне пра стварэнне Фонда развіцця еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas». У склад кіруючых органаў Фонда павінны ўвайсці таксама прадстаўнікі НГА з усіх частак еўрарэгіёна. Адным з накірункаў дзейнасці Фонда павінна стаць фінансаванне праграм і праектаў грамадскіх арганізацый з розных частак еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas», накіраваных на вырашэнне лакальных і транспамежных праблем;
-Стварыць Грамадскую Раду пры Савеце еўрарэгіёна;
-Стварыць Працоўную групу НГА еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» для абмена інфармацыяй і каардынацыі дзейнасці;
-Иніцыяваць сустрэчу з прадстаўнікамі НГА з розных частак еўрарэгіёна з членамі Савета еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»;
-Стварыць электронную канферэнцыю для абмена інфармацыяй паміж НГА еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»;
-Иніцыяваць правядзенне сумесных адукацыйных праграм для НГА і дзяржслужачых;
-Иніцыяваць стварэнне Грамадскіх Радаў пры мясцовых уладах з розных частак еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»;
-Прапанаваць мясцовым уладам унесці ў бюджэт артыкул на выдзяленне сродкаў на праекты грамадскіх арганізацый, накіраваныя на вырашэнне мясцовых праблем;
-Выдаць даведнік НГА еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-Стварыць кааліцыю НГА еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-Стварыць партал еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas"у Інтэрнэце з асобнымі рэгіянальнымі парталамі;
-Пачаць выданне часопіса/ бюлетэня/агульнай электроннай рассылкі
НГА еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-Стварыць базу дадзеных СМІ еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-Зрабіць аналіз магчымасцей бізнес-структур у кожнай частцы еўрарэгіёна з пункту гледжання магчымага прыцягнення спонсарскіх сродкаў на рэалізацыю сумесных праектаў / акцый НГА еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas".
У другі дзень працы Форума абмяркоўваліся магчымасці рэалізацыі сумесных праграм і праектаў грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна ў наступных галінах:
-маладзёвыя праекты і праграмы
-дапамога сацыяльна-неабароненым катэгорыям насельніцтва
-культура, турызм, экалогія
Былі прапанаваны ідэі наступных сумесных праектаў і мерапрыемстваў:
-Правядзенне семінара для прадстаўнікоў НГА еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas", якія прадстаўляюць паслугі для сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва;
-Правядзенне Летніка "Еўрарэгіён-2003" для прадстаўнікоў сацыяльна-неабароненых катэгорый насельніцтва (напрыклад, для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, дзяцей-сірат і да г. п.);
-Выданне Каталога сацыяльных паслугаў у межах еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-Стварэнне Рэгіянальнага Бюро сацыяльнай інфармацыі;
-Правядзенне ў жніўні 2003 года маладзёжнага лагера "БеЛіКаПо" з мэтай развіцця маладзёжнага супрацоўніцтва ў межах еўрарэгіёна і папулярызацыі ідэі развіцця еўрарэгіёна сярод насельніцтва чатырох краін;
-Арганізацыя азнаямляльных візітаў НГА "Неман-Niemen-Nemunas";
-Правядзенне сумеснага скаўцкага/валанцёрскага лагера;
-Распрацоўка маршрутаў "Нацыянальная мазаіка";
-Правядзенне ў лютым 2003 года ў г. Гродна 3-га Фестываля славянскіх баявых мастацтваў;
-Правядзенне ў траўні 2003 года ў Азёрску Фестываля культур еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas";
-
Правядзенне ў чэрвені 2003 года сумеснага сплава па Нёмане.
Вынікамі працы Форума сталі:
-Зварот удзельнікаў Форума да Членаў Савета і кіраўнікоў Бюро еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» ў Беларусі, Польшчы, Літве і Калініінградскай вобласці Расіі, а таксама да кіраўнікоў выканаўчых уладаў і самакіраванняў;
-Стварэнне Ініцыятыўнай групы па стварэнню Працоўнай групы НГА еўрэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas». (Каардынацыяй працы ініцыятыўнай групы ў Гродзенскай вобласці Беларусі займаецца грамадскае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" (г. Гродна), у Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі - грамадскае аб'яднанне "Рэсурсны інфармацыйна-аналітычны цэнтр, (г. Калінінград), у Падляшскім ваяводстве Польшчы – арганізацыя "Малады цэнтр", (г. Беласток), у Літве – Круглы стол маладзёжных арганізацый, (г. Вільнюс).
-Дасягнута дамоўленасць аб правядзенні ў студзені 2003 года працоўнай сустрэчы членаў ініцыятыўнай групы на тэрыторыі Калінінградскай вобласці для выпрацоўкі стратэгіі далейшых сумесных дзеянняў, накіраваных на развіццё супрацоўніцтва паміж НГА, мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas»
-Створана элэктронная канферэнцыя НГА еўрарэгіёна "Нёман"
(
euroregion@yahoogroups.com
)
-
Удзельніку Форума адарганізацыі «Малады Цэнтр» (г. Беласток) Андрэю Раманчуку даручана праінфармаваць удзельнікаў паседжання Савета еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas» 24.10.2002 г. пра вынікі працы Форума і прапановы, зробленыя удзельнікамі Форума ў адрас кіраўніцтва еўрарэгіёна «Неман-Niemen-Nemunas».
Дадатковую інфармацыю аб Форуме можна атрымаць у грамадскім аб'яднанні «Цэнтр «Трэці сектар», г. Гродна, Беларусь.
Тел./факс+375-152-96-74-78
e-mail:
sektar@iname.com