Грамадcкае аб'яднанне
"Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар",
Гродна, Беларусь
Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр "Трэці сектар" было заснаванае ў лютым 1997 года групай журналістаў і грамадcкіх дзеячоў і зарэгістраванае ў верасні таго самага года. У верасні 1999 года арганізацыя прайшла перарэгістрацыю.
НАШЫМІ АСНОЎНЫМІ КІРУНКАМІ ДЗЕЙНАСЦІ З'ЯЎЛЯЮЦЦА:
ПРАГРАМА "ІНФАРМАЦЫЙНАЯ ПАДТРЫМКА ГРАМАДСКІХ ІНІЦЫЯТЫЎ"
Праграма распачалася ў 1997 годзе і з'яўляецца доўгатэрміновай. Прадугледжвае збор і распаўсюджванне звестак пра дзейнасць грамадскіх арганізацыяў, недзяржаўных СМІ і прафсаюзаў Гродзенскай вобласці, а таксама інфармацыі, карыснай для дзейнасці гэтых арганізацыяў (звесткі пра конкурсы грантаў, стажыроўкі, адукацыйныя праграмы і г.д.).
Інфармацыя распаўсюджваецца ў выглядзе інфармацыйна-аналітычнага часопісу "Трэці сэктар", электроннай "Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны", Публічнага Інфармацыйнага Пункту, а таксама праз Інтэрнэт-пляцоўку арганізацыі й дошку абвестак у офісе арганізацыі.
Інфармацыйны грамадcка-аналітычнага часопіс "Трэці сэктар";
Часопіс "Трэці сэктар"
пачаў выдавацца ўзімку 1997 году ў выглядзе інфармацыйнага бюлетэню. З восені 1999 г. выдаецца як інфарматычна-аналітычны часопіс. Наклад – 299 асобнікаў. Змяшчае інфармацыю і аналітычныя матэрыялы, датычныя дзейнасці грамадскіх арганізацыяў краіны, прэзэнтуе новыя арганізацыі, людзей, якія працуюць у трэцім сэктары, прадстаўляе інфармацыю, карысную для дзейнасці грамадскіх арганізацыяў і ініцыятываў. Часопіс выдаецца раз на два месяцы. Распаўсюджваецца ў Беларусі, Польшчы, Летуве, Расеі.
Электронная рассылка "Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны" (1999-2005);
"Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны"
выдаецца з красавіка 1999 году і мае на мэце апэратыўнае распаўсюджванне інфармацыі, звязанай зь дзейнасцю грамадскіх аргнаізацыяў і ініцыятываў. Дасылаецца па электроннай пошце больш чым на 150 адрасоў арганізацыяў і СМІ Беларусі, Летувы, Польшчы, Расіі і Ўкраіны. Выдаецца штотыднёва.
Публічны Інфармацыйны Пункт (2004).
Мэтай дзейнасці ПІПа з'яўляецца прадстаўленне насельніцтву канкрэтнай мясцовасці інфармацыі, якая будзе ствараць дадатковыя магчымасці для паляпшэння ўмоваў жыцця, стымуляваць ўдзел людзей у жыцці мясцовай супольнасці, развіваць дыялог паміж рознымі сектарамі грамадства.
Інтэрнэт-пляцоўка
http://sektar.cjb.net
Інтэрнэт-пляцоўка арганізацыі
была створаная ў другой палове 2000 г.
З'яўляецца своеасабовым электронным архівам грамадскага жыцця Гарадзеншчыны. На пляцоўцы можна знайсці звесткі пра грамадскія арганізацыі і ініцыятывы Гарадзеншчыны, іх выданні, прачытаць абраныя артыкулы з часапісу "Трэці сэктар", пазнаёміцца са спаборамі грантаў замежных фондаў, якія працуюць з беларускімі грамадскімі арганізацыямі. У раздзеле "Падзеі" можна пазнаёміцца з апошнімі навінамі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны, а таксама з кронікай найважнейшых падзеяў з 1997 году да нашых дзён.
ПРАГРАМА "ГРАМАДЗЯНСКАЯ АДУКАЦЫЯ Ў ГАЛІНЕ ЖУРНАЛІСТЫКІ"
Праграма існуе з 1997 году.
Прадугледжвае падрыхтоўку штатных і пазаштатны х карэспандэнтаў для недзяржаўных СМІ, а таксама выданняў НГА Гарадзеншчыны, прэс-сакратараў для НГА, павышэнне сацыяльнай актыўнасці моладзі.
Праграма рэалізуецца ў выглядзе штогадовых 8-мімесячных праектаў пад агульнай назвай "Школа маладога журналіста". Курсанты (моладзь у веку ад 16 да 22 гадоў) праходзяць 5-цімесячны тэарэтычны курс "Асновы журналістыкі", двухмесячную стажыроўку ў рэдакцыях гарадзенскіх СМІ, выдаюць свае навучальныя газэты. З 1997 году ўдзел у праекце "Школа маладога журналіста" ўзяло больш 100 чалавек.
ПРАГРАМА "ПАДТРЫМКА І РАЗВІЦЦЁ ЖАНОЧЫХ ІНІЦЫЯТЫЎ"
Распачалася ў 2000 годзе. Прадугледжвае дзейнасць, накіраваную на пашырэнне і ўмацаванне жаночых ініцыятываў на Гарадзеншчыне, а таксама на развіццё супрацоўніцтва паміж жаночымі арганізацыямі і ініцыятывамі ў Беларусі і за яе межамі.
У межах праграмы сумесна з ініцыятыўнай групай "Жаночы лад" былі праведдзеныя наступныя мерапрыемствы:
канферэнцыя "Роля жанчыны ў беларускім грамадзтве" (лістапад, 2000),
выстава "Свет вачыма жанчыны" (лістапад, 2000),
міжнародная канфэрэнцыя "Роля жанчыны ў вырашэнні праблемаў грамадзтва" (сакавік, 2001),
выдадзены зборнік матэрыялаў двух вышэй названых канфэрэнцыяў (чэрвень, 2001)
"Школа эканамічнай самастойнасці жанчын" (2001-2002).
ПРАГРАМА "ДЫЯЛОГ"
Праграма накіраваная на стымуляванне ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва паміж грамадскімі арганізацыямі, СМІ, мясцовымі ворганамі ўлады.
Праект "Прыцягненне ўвагі грамадскасці да магчымых негатыўных наступстваў будаўніцтва каскаду гідраэлектрастанцый на Нёман е" (2001);
Праект "Актывізацыя і інфармацыйная падтрымка дзейнасці грамадскіх арганізацый Гарадзеншчыны" (2001) (сумесна з ГА "ВІТ" (Гродна, Беларусь)).
Падпраграма "Развіццё мясцовых супольнасцяў"
Падпраграма распачалася ў 2002 годзе. Накіравана на ўцягненне грамадзян у вырашэнне найбольш вострых сацыяльных праблем, укараненне ў практыку дзейнасці дзяржаўных і грамадскіх арганізацый інавацыйных метадаў працы на карысць мясцовай супольнасці.
У межах падпраграмы былі рэалізаваны наступныя праекты:
Праект "Развіццё мясцовых супольнасцяў" (2003) (сумесна з Цэнтрам "ОПУС" (Лодзь, Польшча);
Праект "Партнэрства праз дыялог" (2003-2004) (сумесна з ГА «ВІТ» (Гродна, Беларусь) і "Нямецка-Расейскі абмен" (Берлін, Нямеччына));
Праект "Цела. Душа. Розум. Самаўдасканальванне дзеля развіцця мясцовых супольнасцяў" (2004) (сумесна з Цэнтрам "ОПУС" (Лодзь, Польшча) і партнёрамі з Украіны і Іспаніі);
Праект "Мясцовая супольнасць як сіла грамадзянскай супольнасці"(2004) (сумесна з Цэнтрам "ОПУС" (Лодзь, Польшча).
ПРАГРАМА "ІНФАРЭГІЁН "НЁМАН"
Пачалася ў 2002 годзе. Мае на мэце паляпшэнне інфармаванасці насельніцтва памежных частак Беларусі (Гарадзеншчына), Польшчы, Летувы і Калінінградзкай вобласці Расеі пра найважнейшыя падзеі ў грамадска-палітычным ды сацыяльна-эканамічным жыцці гэтых рэгіёнаў.
Другой мэтай праграмы зьяўляецца развіццё супрацоўніцтва паміж няўрадавымі грамадскімі арганізацыямі ў межах Эўрарэгіёну "Нёман".
У межах праграмы былі праведзеныя наступныя мерапрыемствы:
І Форум НГА Еўрарэгіёну "Нёман" (2002);
І мі жнародны летнік маладзёвых НГА Еўрарэгіёну "Нёман" "ПоЛіБелКа" (2003);
стварэнне вэб-пляцоўкі маладзёвых НГА Еўрарэгіёну "Нёман" ( www.polibelka.org ) (сумесна з партнёрамі);
выпуск рассылкі навінаў НГА Еўрарэгіёну "Нёман" (з 2002)
ГА "ЦЭНТР "ТРЭЦІ СЕКТАР" ПРАДСТАЎЛЯЕ НАСТУПНЫЯ
ПАСЛУГІ:
правядзенне трэнінгаў па розных аспектах дзейнасці грамадскіх арганізацый ("Стратэгічнае планаванне", "Напісанне заявак на атрыманне фінансавання", "Сувязі з грамадскасцю", "Праца са СМІ", "Эфектыўная камунікацыя", "Праца з людскімі рэсурсамі", "Маркетынг у дзейнасці НГА" і інш.);
дапамога ў пошуку інфармацыі пра патэнцыйныя крыніцы фінансавання дзейнасці грамадскіх арганізацый, кансультаванне па напісанні заявак на атрыманне грантаў;
прадстаўленне студэнтам і выкладчыкам ВНУ інфармацыі пра адукацыйныя і даследніцкія праграмы;
дапамога ў арганізацыі і правядзенні ў Гродне трэнінгаў, канферэнцый, працоўных сустрэч і іншых мерапрыемстваў;
карыстанне міні-бібліятэкай.
Нашыя кантакты:
вул. Будзёнага, 48а-11
230004, Гродна, БЕЛАРУСЬ
Адрас для карэспандэнцыі:
а/с 54
230009 Гродна, БЕЛАРУСЬ
тэл./факс: +375 152 75-71-72
e-mail:
treci
sektar@yahoo.com
http://
sektar.cjb.net