Летнік "ПоЛіБелКа" – зьбірайма ўвесь эўрарэгіён!
Перадгісторыя праекту
Ідэя, закладзеная ў грунт дадзенага праекту, нарадзілася на Форуме эўрарэгіёну "Нёман", які адбываўся 18-19 лістапада 2002 году ў Гародні (Беларусь) зь ініцыятывы грамадзкага аб'яднаньня "Цэнтр "Трэці сектар".
У працы Форуму бралі ўдзел прадстаўнікі 30 грамадзкіх арганізацыяў зь Беларусі, Летувы, Польшчы і Калінінградзкай вобласьці Расеі. Мэтай Форуму зьяўлялася абмеркаваньне стратэгіі разьвіцьця супрацоўніцтва паміж грамадзкімі арганізацыямі, мясцовымі ўладамі і структурамі эўрарэгіёну.
Эўрарэгіён "Нёман" быў створаны з мэтай разьвіцьця супрацоўніцтва між памежнымі тэрыторыямі Беларусі (Гарадзенская вобласьць), Летувы (Алітускі, Віленскі і Марыямпальскі паветы), Польшчы (Падляскае ваяводзтва) і Калінінградзкай вобласьці Расеі (Красназнамёнскі, Гусеўскі, Несьцераўскі, Азёрскі і Чарняхоўскі раёны).
Месца правядзеньня летніку "ПоЛіБелКа" – кэмпінг у хвойніку ў ваколіцах гораду Піянэрскі Калінінградзкай вобласьці на ўзьбярэжжы Балтыйскага мора.
Дата: 8-15 жніўня 2003 году.
Удзельнікі: прадстаўнікі маладзёвых грамадзкіх некамэрцыйных арганізацыяў з эўрарэгіёну "Нёман" (па 7 чалавек ад кожнай краіны), якія актыўна рэалізуюць праграмы па працы з моладзьдзю.
Мэта правядзеньня летніку "ПоЛіБелКа" – падвышэньне ўзроўню памкненьняў НГА краін-удзельніц эўрарэгіёну "Нёман" да актыўнага супрацоўніцтва і абмену ўласным досьведам у розных сфэрах дзейнасьці.
Задачы летніку:
навучаньне й суправаджэньне мэтадычнымі матэрыяламі на майстар-клясах прадстаўнікоў НГА паводле прынцыпу "НГА для НГА" (кожны ўдзельнік прэзэнтуе дзейсную працоўную праграму сваёй арганізацыі й вучыць яе іншых прадстаўнікоў НГА); У межах рэалізацыі праекту прадугледжаныя наступныя кірункі працы: Каардынацыю праекта з беларускага боку ажыцьцяўляе ГА "Цэнтр "Трэці сектар".
Па ўсіх пытаньнях, зьвязаным з удзелам у летніку, зьвяртайцеся па тэл. (0-152-96-74-78) альбо па эл. пошце: sektar@iname.com, trecisektar@yahoo.com

Анкеты...
...арганізацыі (49Kb, Word document): ...удзельніка (49Kb, Word document):