Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas"
18-19 кастрычніка, Гродна, Беларусь
Старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Старшыні
Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Рэспублікі Беларусь
Ваяводзе
Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польша
Маршалку Сейма Падляшскага ваяводства Рэспублікі Польша
Начальнікам Алітускага, Вільнюскага, Марыямпальскага паветаў Літоўскай Рэспублікі
Кіраўнікам самакіраванняў Алітускага, Вільнюскага, Марыямпальскага паветаў Літоўскай Рэспублікі
Губернатару Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Старшыні Калінінінградскай абласной Думы Расійскай Федэрацыі
Кіраўнікам адміністрацый і ворганаў самакіравання Красназнаменскага, Гусеўскага, Несцераўскага, Азёрскага, Чэрняхоўскага раёнаў Калінінградскай вобласці Расійскай Федэрацыі
Членам Савета і кіраўнікам Бюро еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas" ў Беларусі, Польшчы, Літве і Калінінградскай вобласці Расіі.
ЗВАРОТ
Мы, удзельнікі Форума грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas",
-імкнучыся ўнесці свой унёсак у развіццё ўзаемавыгоднага супрацоўніцтва паміж нашымі рэгіёнамі, краінамі і народамі,
-усведамляючы сваю ролю ў вырашэнні як лакальных, так і транспамежных праблем нашага рэгіёна,
-адзначаючы ўнёсак у стварэнне і развіццё еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas" з боку мясцовых улад памежных рэгіёнаў Беларусі, Польшчы, Літвы і Калінінградскай вобласці Расіі,
заяўляем пра неабходнасць больш цеснай каардынацыі дзеянняў паміж грамадскімі арганізацыямі, мясцовымі ўладамі і структурамі еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas".
Грамадскія арганізацыі рэгіёнаў, якія ўваходзяць у склад еўрарэгіёна
"Неман-Niemen-Nemunas", аб'ядноўваюць сёння найбольш актыўную і ініцыятыўную частку грамадства і маюць багаты інтэлектуальны і творчы патэнцыял.
Грамадскія аб'яднанні сёння паспяхова прыцягваюць рэсурсы і выкарыстоўваюць іх для вырашэння такіх важных задач, як дапамога сацыяльна-неабароненым катэгорыям насельніцтва, ахова навакольнага асяроддзя, павышэнне ўзроўню адукаванасці і інфармаванасці грамадства, працаўладкаванне моладзі і г.д.
Наш досвед, веды і рэсурсы могуць і павінны быць выкарыстаны для пашырэння эканамічнага і культурнага супрацоўніцтва, умацавання кантактаў паміж нашымі народамі.
Мы заяўляем пра сваю падтрымку мэтаў стварэння еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas", а таксама пра гатоўнасць да:
- реалізацыі сумесных праграм і праектаў з удзелам грамадскіх арганізацый і мясцовых уладаў з розных частак еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas", накіраваных на вырашэнне вострых лакальных і транспамежных праблем;
- абмену інфармацыяй і досведам працы;
- удзелу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, накіраваных на развіццё добрасуседскіх стасункаў паміж нашымі краінамі і на развіццё супрацоўніцтва ў межах еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas" у прыватнасці;
- адкрытага і канструктыўнага дыялога по любых пытаннях, якія тычацца ўнёску грамадскіх арганізацый у развіццё міжнароднага супрацоўніцтва.
Мы прапануем:
- уключыць у павестку дня паседжання Рады еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas" наступныя пытанні:
-аб стварэнні Фонда развіцця еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas". У склад кіруючых органаў Фонда мы прапануем уключыць прадстаўнікоў НГА з усіх частак еўрарэгіёна. Адным з накірункаў дзейнасці Фонда павінна стаць фінансаванне праграм і праектаў грамадскіх арганізацый з розных частак еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas", накіраваных на вырашэнне лакальных і транспамежных праблем;
-аб увядзенні ў склад Рады прадстаўнікоў НГА з усіх частак еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas"; Зварот прыняты ўдзельнікамі Форума грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas", які адбыўся 18-19.10.2002 г. у г. Гродна, Беларусь.
Дадаткі:
-Спіс удзельнікаў Форума;
-Інфармацыя пра Форум грамадскіх арганізацый еўрарэгіёна "Неман-Niemen-Nemunas".